Аплатковыя сустрэчы прайшлі для сем'яў і міністрантаў

aplatakПа-лацінску «oblatum» — ахвярны дар. Дзелячыся аплаткам, мы ахвяруем іншаму чалавеку нашу ўдзячнасць, прабачэнне, мы дзелімся з ім сваёй дабрынёй. Дзяленне аплаткам пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы з’яўляецца найважнейшым момантам вігілійнай вячэры.

19 снежня адбылося каляднае спатканне сем'яў і дзяленне аплаткам. 16 сем'яў разам з дзеткамі сабраліся ў парафіяльным доме, каб у святочнай атмасферы скласці пажаданні і правесці час разам.

Фотарэпартаж Алёны Шаршунс

22 снежня аплаткам дзяліліся малодшыя міністранты разам з кс. Іванам.