Глыбоцкія хлопцы прынялі ўдзел у турніры міністрантаў у Жодзіне

zhodzina ministranty 015 і 6 красавіка ў Жодзіне прайшоў турнір для міністрантаў з парафій, дзе працуюць айцы марыяне. Гэта Орша, Мінск (Сухарава), Барысаў. Але мерапрыемства павялічвае геаграфію ўдзельнікаў. Таму не першы раз ўжо далучыліся госці са Смалявіч, Мінска (Кунцаўшчына), Маладзечна і Друі. Нашы міністранты (8 хлопцаў) разам з кс. Іванам Кароткіным упершыню вырашылі прыняць удзел.

Турнір уключаў у сябе праверку ведаў міністранта і спартыўныя спаборніцтвы, супольную св. Імшу і малітвы. Каманды праверылі свае сілы ў гульні «Што? Дзе? Калі?», у якой павінны былі адказваць на цяжкія пытанні па Евангеллю паводле Яна. Хлопцы выяўлялі лепшых у настольным футболе, міні-футболе, а таксама ўдзельнічалі ў камандных эстафетных конкурсах.

zhodzina ministranty 34

Пераможцамі сталі міністранты з мінскай парафіі ў Кунцаўшчыне. Нашы хлопцы паказалі добры вынік, хоць і не сталі пераможцамі. Галоўнае, што ўдзельнікі атрымалі добрую порцыю эмоцый, радасці і зарад Божага духа.

кс. Іван Кароткін, фота