Удзел глыбоцкіх міністрантаў у жодзінскім турніры

zhodzina turnir2 178 і 9 лістапада ў Жодзіне прайшоў традыцыйны марыянскі турнір міністрантаў. Трынаццаты раз з’ехаліся хлопцы з розных куткоў Беларусі, каб правесці час з Богам і ў сяброўскай атмасферы пазмагацца за кубак. Больш за 90 міністрантаў з 8 парафій спаборнічалі ў розных спартыўных і інтэлектуальных конкурсах, а таксама паказвалі свае літургічныя навыкі. Другі раз глыбоцкія юнакі разам з кс. Іванам Кароткіным прымалі ўдзел у турніры.

Хлопцы змагаліся ў 6 катэгорыях: конкурсе “Што? Дзе? Калі” па Евангеллю паводле св. Марка, настольным футболе, каманднай эстафеце, міні-футболе ў ФОЦ “Асілак”, літургічных ведах, а таксама ў новым конкурсе – Трыатлоне, які складаўся з трох этапаў (пнеўматычная стральба, гульня Дартс і камандны марафон на 1600 м).

zhodzina turnir2 28

Пераможцамі сталі міністранты з парафіі айцоў хрыстусоўцаў з мінскай Кунцаўшчыны. У вельмі напружаных спаборніцтвах глыбачане занялі 5 месца.

Фота кс. Івана Кароткіна і з суполкі ў ВК