Канікулы з Богам

IMG 1290     З 19 па 27 чэрвеня у в. Пятроўшчына, што на Глыбоччыне, адбыўся летнік для моладзі з Глыбоцкай парафіі. 35 маладых людзей, у тым ліку, прадстаўнікі з Дзеркаўшчыны, Дунілавіч і Празарок разам з сястрой францішканкай Сям'і Марыі Аленай Сурвіла і кс. Віталіем Гальцам перажывалі гэты цудоўны час летняга адпачынку.

 

Праз удзел у святой Імшы, катэхезе, працы ў групах, забавах, прагулках, конкурсах моладзь яшчэ больш пазнавала Бога і ўмацоўвалася ў сяброўстве.


Адпачынак вельмі важны, але таксама трэба ўмець адпачываць. А ці не з’яўляецца найлепшы такі адпачынак, калі ён звязаны з Богам?...


Хочацца пажадаць моладзі, каб заўсёды крочыла з Богам, а таксама ўмела з ім адпачываць і бачыць у Ім свайго найлепшага Настаўніка і Сябра.

 


с. Алена СУРВІЛА

Марыя ГАЛЯК, Карына КАНАПЕЛЬКА, фота

 


Фотарэпартаж дзіцячага адпачынку з Богам 

 


Карына КАНАПЕЛЬКА, фота