Глыбоцкія мужчыны разважалі над асобай Давіда на рэкалекцыях у Мінску

minsk nazaret muzh 09З 5 па 7 лістапада ў Мінску прайшлі рэкалекцыі для мужчын з Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям'i пры кангрэгацыi Сясцер Найсвяцейшай Сям'i з Назарэту.

Тэмай рэкалекцый была асоба Давіда. Мужчыны на працягу гэтых дзён чыталі 1 кнігу Царстваў і разважалі над некаторымі гісторыямі з жыцця Давіда.

Традыцыйна гэтыя рэкалекцыі складаліся з некалькі частак, а менавіта: канферэнцыя, дзяленне Словам, пустыня (цішыня), забава, а таксама супольная малітва.

У рэкалекцыях прынялі ўдзел 12 мужчын з Глыбокага, Смаргоні, Мінска і Гродна.

minsk nazaret muzh 08


с. Марыянна Алешчык, фота