Як браць прыклад і развіваць сваё служэнне на ўзор св. Юзафа разважалі мужчыны падчас фармацыйнай сустрэчы

muzh jozefa 419 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у Глыбокім адбылася першая фармацыйная сустрэча мужчын. Такі фармат быў выбраны нездарма, бо ўдзел прынялі 15 мужчын - гэта чальцы ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, а таксама тыя, якія прымаюць удзел у спатканнях сем’яў, якія ладзяцца ў нашай парафіі кожную трэцюю сераду месяца.

Праводзіў сустрэчу кс. Мікалай Ціхановіч. Сустрэча распачалася з канферэнцыі, галоўнай думкай якой была роля мужчыны на ўзор святога Юзафа, як абаронцы сваёй сям’і, сваіх родных, а таксама абаронцы ўсяго Касцёла ад дзеянняў зла; як важна браць прыклад са святога Юзафа і кіравацца гэтым у нашым штодзенным жыцці; як будаваць сваю сям’ю, не абапіраючыся на мадэлі нашых продкаў, родных, або суседзеў, а будаваць новую мадэль сям’і беручы прыклад са Святой Сям’і з Назарэту.

Заканчэннем першай часткі сустрэчы сталі малітва на ружанцы і Літанія да святога Юзафа. А далей, неафіцыйная частка - з грылем і асабістымі размовамі. Ёсць вялікая надзея, што гэты фармат сустрэч працягнецца і будзе толькі развівацца, дапамагаючы нам, мужчынам, якія прымаюць удзел, узмацняць сваю веру і служэнне Богу на ўзор святога Юзафа.

muzh_jozefa_6.jpg


Дзмітрый Шаршунс