Група АА
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.04.2013 15:21
- Што такое АА?
- 12 КРОКАЎ да цвярозасці
- 12 Традыцый АА
- Малітва аб цвярозасці
- Группа АА у нашай парафіі
Ананімныя Алкаголікі – гэты рух, які зарадзіўся ў ЗША, дапамог мільёнам мужчын і жанчын ва ўсім свеце ўратавацца ад рабства алкагалізму і вярнуцца да жыцця. Галоўная мэта Ананімных Алкаголікаў – заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым.
Ужыванне алкаголю робіць чалавека няздольным да нармальнага жыцця ў грамадстве. Яшчэ горш уплывае на арганізм, асабліва жаночы, у якім зараджаецца новае жыццё. Такая жанчына калечыць не толькі сябе, але, што самае жахлівае, калечыць дзіця, якое носіць пад сэрцам. Які прыклад, якое выхаванне можа даць маці ці бацька, якія ўжываюць спіртныя напоі? Дарослыя людзі купляюць алкаголь, а нават частуюць сваіх маленькіх дзяцей, напрыклад, півам. Дарэчы піва для некаторых з іх – гэта не алкаголь! А праблемы, як вядома, пачынаюцца з дробных рэчаў, толькі, на жаль, ніхто гэтага не бачыць.
Алкаголік – гэта таксама адзін з членаў люду Божага, а Касцёл як клапатлівая Маці не толькі спачувае, але і стараецца дапамагчы знайсці „дарогу, праўду і жыццё” (пар. Ян 14,6).
Толькі вера і вучэнне Хрыста даюць правільны адказ на пытанне пра сэнс жыцця чалавека, а малітва, святыя сакрамэнты і духоўнае багацце Касцёла дапамагаюць чалавеку без ужывання алкаголю перамагчы ўсе крызісы і жыццёвыя праблемы.
Злоўжыванне алкаголем – гэта зло і грэх. Касцёл нагадвае, што Бог у сваёй міласэрнасці не жадае смерці грэшніка. Бог хоча, каб грэшнік адвярнуўся ад граху, вярнуўся да Бога – як да Айца – і меў вечнае жыццё.
ДВАНАЦЦАЦЬ КРОКАЎ да цвярозасці
1. Прызналіся, што бяссільныя перад алкаголем, перасталі кіраваць уласным жыццём.
2. Паверылі, што толькі Сіла, большая за нас саміх, можа вярнуць нам здароўе духа.
3. Прынялі пастанову – даверыць нашу волю і наша жыццё апецы Бога, так, як мы Яго разумеем.
4. Грунтоўна, смела зрабілі рахунак сумлення.
5. Прызналі перад Богам, перад сабой і перад іншым чалавекам сутнасць нашых памылак.
6. Цалкам падрыхтаваліся да таго, каб Бог вызваліў нас ад усіх недахопаў характара.
7. Звярнуліся з пакораю да Бога, каб Ён знішчыў усе нашы недахопы.
8. Зрабілі пералік тых людзей, якіх мы пакрыўдзілі, гатовыя выправіць усе крыўды.
9. Выправілі крыўды ўсім, каму было магчыма, за выключэннем тых выпадкаў, калі выпраўленне крыўдаў магло параніць пакрыўджаных намі або некага іншага.
10. Робім маральны рахунак далей, адразу прызнаючы свае памылкі.
11. Імкнёмся праз малітву і медытацыю настойлівей звяртацца да Бога, як мы Яго разумеем, просячы, каб даў нам адчуць Яго волю адносна нас і даваў нам сілу на яе выкананне.
12. Абуджаныя духоўна, праходзім гэтыя крокі, стараемся несці пасланне іншым алкаголікам і кіравацца гэтымі правіламі ва ўсіх нашых пачынаннях.
Хочаце перастаць піць? Ананімныя Алкаголікі дапамогуць Вам!
1. Наша агульнае дабро павінна стаяць на першым месцы, асабістае выздараўленне залежыць ад адзінства АА.
2. У справах нашай групы ёсць толькі адзін вышэйшы аўтарытэт – Бог, які кахае, успрыманы намі ў тым выглядзе, у якім Ён можа паўстаць у нашай калектыўнай свядомасці. Нашы кіраўнікі - усяго толькі надзеленыя даверам выканаўцы, яны не загадваюць.
3. Адзіная ўмова для таго, каб стаць членам АА - гэта жаданне кінуць піць.
4. Кожная група павінна быць самастойнай, за выключэннем спраў, якія закранаюць іншыя групы або АА ў цэлым.
5. У кожнай групы ёсьць толькі адна галоўная мэта - данесці сэнс нашых ідэй да тых алкаголікаў, якія ўсё яшчэ пакутуюць.
6. Групе АА ніколі не варта падтрымліваць, фінансаваць або прадстаўляць імя АА для выкарыстання якой-небудзь роднаснай арганізацыі або старонняй кампаніі, каб праблемы, звязаныя з грашыма, уласнасьцю і прэстыжам не адцягвалі нас ад нашай галоўнай мэты.
7. Кожнай групе АА варта цалкам абапірацца на ўласныя сілы, адмаўляючыся ад дапамогі звонку.
8. Супольнасць Ананімных Алкаголікаў павінна заўсёды заставацца непрафесійным аб'яднаннем, аднак нашы службы могуць наймаць работнікаў, якія валодаюць пэўнай кваліфікацыяй.
9. Супольнасці АА ніколі не варта абзаводзіцца жорсткай сістэмай кіравання; аднак мы можам ствараць службы або камітэты, непасрэдна падначаленыя тым, каго яны абслугоўваюць.
10. Супольнасць Ананімных Алкаголікаў не трымаецца якой-небудзь думкі па пытаннях, якія не адносяцца да яго дзейнасці, таму імя АА ня варта далучаць ў якія-небудзь грамадскія дыскусіі.
11. Наша палітыка ва ўзаемаадносінах з грамадскасцю грунтуецца на прывабнасці нашых ідэй, а не на прапагандзе, мы павінны заўсёды захоўваць ананімнасць ва ўсіх нашых кантактах з прэсай, радыё і кіно.
12. Ананімнасць - духоўная аснова ўсіх нашых Традыцый, пастаянна нагадвае нам пра тое, што галоўным з'яўляюцца прынцыпы, а не асобы.
О добры Божа, дай нам дасканала зразумець, якой вялікай дабрадзейнасцю з’яўляецца цвярозасць у вачах Тваіх. Няхай знікне ва ўсёй нашай Айчыне п’янства і запануе цвярозасць.
Шчырым сэрцам просім аб дары цвярозасці для ўсіх тых, каго любім, асабліва N. (імя), які знаходзіцца ў залежнасці ад алкаголю. А нас саміх, о добры Ойча, навучы асабліва паважаць цноту цвярозасці, ішых да яе заклікаць і вытрываць у сталай еднасці з Езусам Хрыстом. Які жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.
Маці Божая, Валадарка і Заступніца наша, дапамажы нам.
Святы Міхале Арханёле, барані нас.
Святы Яне Хрысціцелю, Апякуне цвярозасці, маліся за нас.
ПУНКТ АДЛІКУ (24.04.2004)
г. Глыбокае вул. Савецкая, 4,
парафіяльны дом імя кс. Юзафа Францкевіча
нядзеля ў 15.00
(8 029) 519 03 21, (8021 56) 2 51 07 Віктар