Цэнтр дзяцей і моладзі ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.09.2013 22:24
1 лютага 2013 года пры фінансавай падтрымцы Renovabis стартаваў сумесны праект «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і ДУА «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна».
Гэты праект ствараўся з мэтаю арганізацыі вольнага часу падлеткаў, далучэння іх да сацыяльна-значнай дзейнасці, развіцця іх творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, узбагачэння іх навыкамі здаровага ладу жыцця.
На ўсё жыццё застаемся вучнямі, вучнямі Хрыста
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.09.2013 19:41
1 верасня асаблівае свята – добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівага сяброўства. Гэтае свята аб'ядноўвае людзей, абуджае добрыя пачуцці і светлыя ўспаміны.
Неспадзяваная і незабыўная сустрэча ў Варшаве
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.08.2013 22:41
24 жніўня ўдзельнікі парафіяльнага хору "Ave Maria"разам з кс. Мечыславам сустрэліся ў Варшаве са святаром, які працаваў 6 год таму ў нашай парафіі, а цяпер на місіях ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, кс. Кшыштафам Мікалайчыкам.
Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус у Глыбокім: Прыйдзі, любові подых!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.08.2013 17:32
22 жніўня глыбоцкая парафія вітала рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У суправаджэнні моладзевага хору рэліквіярый урачыста быў унесены ў касцёл Святой Тройцы. Словы прывітання скіравалі да св.Тэрэзкі кс. Мечыслаў Янчышын, пробашч парафіі, а. Станіслаў Памыкала, вікарый, бр. Ілля Саўчанка МІС.










