Мужчыны з ружанцам у руках. Фармацыйная сустрэча прайшла ў Глыбокім

voiny marii 03Суботнім днём 24 лютага ў Глыбокім адбылося спатканне для мужчын.
Арганізатар сустрэчы а. Віктар Мялешка OFMConv пазнаёміў прысутных з Кодэксам і дзейнасцю сусветнага мужчынскага руху «Воіны Марыі».

Міністрант з Глыбокага атрымаў ліст ад Папы Рымскага

glybokae list ad papy 2У снежні Антон Згірскі, сямікласнік з в. Гірстуны (Глыбоцкі раён) і лектар у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, напісаў Папе Рымскаму ліст. Там юнак распавёў пра сваё жыццё і аб тым, што з’яўляецца міністрантам, павіншаваў Святога Айца са святам Божага Нараджэння і пажадаў святасці і добрай службы пры Алтары Пана. І вось у пачатку лютага атрымаў адказ з Ватыкана.

Удзел нашых дзяцей і моладзі ў конкурсах каляднай песні і батлеек

miery zorka 014 студзеня 2024 года ў Мёрах прайшоў чарговы фестываль каляднай песні "Зорка Бэтлеема".

Пастэрка-2023

pasterka 0624 снежня ў вігілію Божага Нараджэння вернікі Глыбоцкай парафіі сабраліся ў святыні на Імшу Пастэрку. Святочную Літургію ўзначаліў пробашч Мікалай Ціхановіч у канцэлебры разам з грэка-каталіцкім святаром а. Аляксеем Філіпенкам.

Бэтлеемскае святло міру прыбыло ў Глыбокае

betleemski agon 716 снежня ў наш касцёл прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.