Вечныя шлюбы с. Алены Шубелька RM

polska s.lena szubielka

27 чэрвеня 2020 года чатыры сястры францішканкі Сям'і Марыі скалалі вечныя манаскія абяцанні. Па традыцыі манахіні з гэтай кангрэгацыі складаюць шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці ў Базыліцы на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча) у літургічны ўспамін Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Сярод тых, хто назаўсёды адказалі Пану Богу «так» на Яго заклік, была сястра Алена Шубелька, якая паходзіць з нашай парафіі.

Адышла ў вечнасць с. Альжбета Венерская

s elzbieta wienierska17 чэрвеня на 67-м годзе жыцця ў Польшчы адышла да Пана сястра Альжбета Венерская з Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі.

Сёстры Супольнасці распачалі сваю працу ў Глыбокім напрыканцы 1990 г. Першай у парафію з Польшчы прыехала с. Альжбета. Менавіта з яе дзейнасцю звязаны пачаткі існавання Кангрэгацыі ў Глыбокім.

У Глыбокім памаліліся за ахвяраў польска-савецкай вайны 1920 года

ambasadar 0410 чэрвеня на набажэнста прыбыла польская дэлегацыя на чале з Амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. З духоўных асобаў прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, пробашч Глыбоцкай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч і кс. Юрый Бараўнёў з Крулеўшчыны.

Парафіяльны фэст і час развітання

razvitanne 187 чэрвеня ў нашай парафіі адбыўся фэст. Урачыстую св. Імшу ў гонар Найсвяцейшай Тройцы цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі. Падчас гаміліі святар заклікаў вернікаў дакрануцца да таямніцы Святой Тройцы.

Біскуп Кірыл Клімовіч адзначае 40-ю гадавіну святарства

klimovich kiril8 чэрвеня 2020 года спаўняецца 40 год з дня святарскага пасвячэння біскупа Кірыла Клімовіча, які зараз з’яўляецца пастырам Іркуцкай дыяцэзіі (Расія).

На працягу амаль 10 год (1990-1999 гг) цяперашні біскуп быў пробашчам нашай парафіі, а сёння кіруе самай вялікай па тэрыторыі дыяцэзіяй.